Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/25/970124_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2021 15:47
25.08.2018 16:17 Грамадства

Перанос месца развітання з Алесем Ліпаем звязаны выключна з рашэннем яго сям`і

Мінск, 25 жніўня. Перанос месца развітання з заснавальнікам БелаПАН Алесем Ліпаем звязаны выключна з рашэннем яго сям`і. Пра гэта БелаПАН заявіў прадстаўнік сям`і Ліпая.

Чуткі пра тое, што прыход храма Архістратыга Міхаіла ў Мінску адмовіў у адпяванні Алеся Ліпая, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Развітанне з Алесем Ліпаем, які раптоўна памёр 23 жніўня на 53-м годзе жыцця, адбудзецца ў нядзелю, 26 жніўня, з 9.00 да 12.00 у рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Мінску.

Затым працэсія адправіцца ў Рудзенск (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), дзе Алесь Ліпай будзе пахаваны побач са сваімі маці і сястрой.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239