Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/26/970133_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:40
26.08.2018 12:29 Грамадства, Спорт

Пераможцам ХХІ футбольнага турніру "Кубак Свабоды" імя Генадзя Карпенкі стала каманда БАЖ

Мінск, 26 жніўня. Пераможцам ХХІ турніру па футболе "Кубак Свабоды" памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, які адбыўся 25 жніўня ў Мінску, стала каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У фінале каманда БАЖ выйграла ў каманды Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Трэцяе месца ў турніры заняла каманда Партыі БНФ.

Сёлета ў спаборніцтвах бралі ўдзел сем каманд: АГП, Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага руху, руху "За Свабоду", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Турнір "Кубак Свабоды" праводзіцца з 1997 года. Спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў Генадзь Карпенка. У турніры таксама бралі ўдзел зніклы палітык Віктар Ганчар і вядомыя ў мінулым футбалісты. Пасля смерці Карпенкі, які з'яўляўся намеснікам старшыні АГП, турнір назвалі яго імем.

Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 года ва ўзросце 49 гадоў праз тыдзень пасля таго, як перанёс інсульт. Раптоўная смерць апазіцыйнага палітыка выклікала шмат пытанняў, якія дагэтуль застаюцца без адказу.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН