Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/26/970165_12345/
Дата раздрукоўкі: 08.12.2019 06:48
26.08.2018 13:10 Грамадства

У ДТЗ на трасе М1 пацярпела пяцігадовая дзяўчынка

Мінск, 26 жніўня. У ДТЗ на трасе М1 пацярпела пяцігадовая дзяўчынка.

Як паведамляе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя здарылася 25 жніўня ў 17.10 на 215-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы жыхар Пінска, кіруючы аўтамабілем "Форд З-МАХ", рухаўся ў накірунку ад Мінска да Брэста і падчас руху адчуў, што заднюю частку аўтамабіля пачынае цягнуць ўлева. Ён паспрабаваў стабілізаваць аўто на праезнай частцы, аднак не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся.

У момант ДТЗ у аўтамабілі, акрамя кіроўцы, знаходзіліся 37-гадовая жонка вадзіцеля, якая была прышпіленая рэменем бяспекі, а таксама 9-гадовая і 5-гадовая дочкі кіроўцы, якія перавозілі на заднім пасажырскім сядзенні ў дзіцячых крэслах.

У выніку аварыі 5-гадовая дзяўчынка атрымала закрыты пералом рукі і шпіталізаваная ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу. Кіроўца і астатнія пасажыры аўтамабіля не пацярпелі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН