Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/26/970168_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:36
26.08.2018 12:25 Грамадства

У Мінску развітваюцца з Алесем Ліпаем

Мінск, 26 жніўня. У Мінску ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12, прайшла цырымонія развітання з заснавальнікам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і інтэрнэт-газеты Naviny.by Алесем Ліпаем.

Спачатку ў прысутнасці родных прайшло адпяванне нябожчыка па праваслаўнай традыцыі. Затым развітацца Алесем Ліпаем змаглі яго шматлікія калегі і сябры, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Пасля паўдня працэсія адправілася з Мінска ў Рудзенск (Пухавіцкі раён), дзе Алеся Ліпая пахаваюць побач з яго маці і сястрой.

Алесь Ліпай памёр 23 жніўня ва ўзросце 52 гадоў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН