Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/27/970247_970248/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:31
27.08.2018 13:42 Грамадства

Штраф да пяці тысяч рублёў пагражае фірме-перавозчыку за незаконны ўвоз замежніка ў Беларусь

Мінск, 27 жніўня. Штраф да пяці тысяч рублёў пагражае фірме-перавозчыку за незаконны ўвоз замежніка ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта (ДПК).

25 жніўня ў пункце пропуску "Бераставіца" супрацоўнікі органаў памежнай службы выявілі грамадзяніна Калумбіі, у пашпарце якога не аказалася беларускай візы. Як высветлілася ў ходзе разбору, мужчына жыве ў Падмаскоўі. Ён патлумачыў свой бязвізавы візіт у Беларусь тым, што паміж Калумбіяй і Расіяй заключана пагадненне, якое дазваляе паездкі іх грамадзян без дадатковых дакументаў — толькі з пашпартам. "Пра тое, што маршрут да яго расійскага дома пралягае праз Беларусь, турыст не падумаў. У выніку ураджэнцу Паўднёваамерыканскага кантынента прыйшлося вярнуцца ў Польшчу і працягнуць сваё падарожжа на самалёце", — адзначылі ў ДПК.

У дачыненні да фірмы-перавозчыка за незаконны ўвоз замежнага грамадзяніна ў Беларусь пачаты працэс па артыкуле 23.87 КоАП. За невыкананне абавязацельстваў юрыдычнай асобе — уладальніку аўтобуса, на якім прыехаў бязвізавы госць, — пагражае штраф да 200 базавых велічынь.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239