Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/27/970294_970295/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 14:56
27.08.2018 17:03 Палітыка, Грамадства

Актывістаў Леаніда Кулакова і Маю Навумаву аштрафавалі за пікет супраць судовага рашэння па справе РЭП

Мінск, 27 жніўня. Апазіцыйныя актывісты Леанід Кулакоў і Мая Навумава аштрафаваныя на 40 базавых велічынь кожны (980 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце супраць судовага рашэння ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Такое рашэнне, як паведамляе spring96.org, прынята 27 жніўня судом Маскоўскага раёна Мінска.

Паводле звестак праваабаронцаў, каля Дома правасуддзя пасля пікета 24 жніўня былі затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Аднаго з іх, Аляксандра Абрамовіча, адпусцілі да суда. Яму ўручылі позву для яўкі ў суд на 11 гадзін. Аднак высветлілася, што матэрыялаў яго справы ў судзе не было, у сувязі з чым ён напісаў скаргу ў сакратарыят суда.

У судзе Маскоўскага раёна сабраліся каля 20 актывістаў, у тым ліку Фядыніч і Комлік, экс-суддзя канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў і іншыя. Аднак да абеду інфармацыі аб прызначэнні судоў не было.

Статкевіча судзяць сёння ў другой палове дня ў судзе Ленінскага раёна Мінска, паведаміла БелаПАН жонка палітыка Марына Адамовіч.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239