Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/29/970540_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:14
29.08.2018 09:32 Грамадства

Жыхар Браслаўскага раёна з рэўнасці спрабаваў зарэзаць жонку, а затым пакончыць з сабой

Мінск, 29 жніўня. Жыхар вёскі Баравыя Браслаўскага раёна ў двары свайго дома падчас сваркі з рэўнасці спрабаваў зарэзаць жонку, а затым скончыць жыццё самагубствам, паведамляе прэс-служба МУС.

Сямейная сварка здарылася 27 жніўня ў 20.30. Непрацуючы мужчына 1964 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап`янення, прычыніў нажавыя раненні спіны сваёй жонцы 1968 года нараджэння. Затым ён ударыў сябе гэтым жа нажом у грудную клетку.

Абодва ўдзельнікі змешчаныя ў бальніцу. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 да ч. 1 арт. 139 КК.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239