Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/29/970584_970585/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:34
29.08.2018 13:54 Грамадства

Начальніку аўтакалоны філіяла "Магілёўаблаўтатранс" выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні шэрагу карупцыйных злачынстваў

Мінск, 29 жніўня. Начальніку калоны № 1 Магілёўскага філіяла ААТ "Магілёўаблаўтатранс" выстаўленае абвінавачанне ва ўчыненні шэрагу карупцыйных злачынстваў, паведамляе сайт Следчага камітэта Беларусі.

Паводле дадзеных следства, з чэрвеня 2017 па сакавік 2018 года ён атрымліваў у якасці хабараў грашовыя сродкі ад падначаленых вадзіцеляў за "зручныя" змены графіка працы, у тым ліку перанос і замену выхадных і працоўных дзён; узгадненне заяў аб пераносе працоўнага адпачынку і прадастаўленні кароткачасовага адпачынку без захавання заработнай платы; непрыняцце мер за парушэнні працоўнай дысцыпліны ў выглядзе прагулаў, дапушчаных некаторымі вадзіцелямі.

Акрамя таго, устаноўлена, што абвінавачваны ўнёс у табель уліку працоўнага часу вадзіцеляў калоны заведама лжывыя звесткі аб выхадных днях падначаленых, якія ў сапраўднасці дапусцілі прагулы.

У рамках расследавання вывучаны дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць прадпрыемства, дапытаныя супрацоўнікі і службовыя асобы. Да матэрыялаў крымінальнай справы таксама далучаныя вынікі крыміналістычных экспертыз.

З мэтай ліквідацыі выяўленых у ходзе расследавання прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, унесена два прадстаўленні.

Дзеянні абвінавачванага следствам кваліфікаваныя па ч. 1, 2 арт. 430 і ч. 1 арт. 427 (атрыманне хабару і службовы падлог) Крымінальнага кодэкса.

Абвінавачваны змешчаны пад варту.

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239