Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/29/970644_970645/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:50
29.08.2018 16:39 Эканоміка, Грамадства

Чарговы форум прадпрымальнікаў, арганізаваны РГА "Перспектыва", адбудзецца 1 кастрычніка

Мінск, 29 жніўня. Чарговы форум прадпрымальнікаў, арганізаваны РГА "Перспектыва", адбудзецца 1 кастрычніка. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, ён адкрыецца ў 12.00 у Доме Масквы ў Мінску.

"Зусім нядаўна ў нас у краіне змяніўся эканамічны блок урада, які ставіць амбіцыйныя задачы па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва і робіць гучныя заявы аб прыхільнасці і вялікай значнасці развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Таму нам усім трэба падвесці прамежкавыя вынікі і паставіць пэўныя арыенціры ўраду для вырашэння праблем у ІП, каб ужо на выніковым гадавым форуме ў снежні даць першыя ацэнкі чыноўнікам", — адзначаюць арганізатары.

Як паведамляў раней БелаПАН старшыня "Перспектывы" Анатоль Шумчанка, правесці форум у пачатку восені было вырашана шмат у чым з-за зваротаў прадпрымальнікаў, якія паступілі з рэгіёнаў. ІП устрывожаныя тым, што ім у працы даводзіцца сутыкацца з новымі праблемамі, у той час як старыя не вырашаныя.

"Да ўсіх шматлікіх праблем дадаліся яшчэ так званыя анлайн-чэкі, якія неабходна браць ад ІП Расійскай Федэрацыі. Прадпрымальнікі не ведаюць, якой будзе адказнасць, калі не будзе гэтых анлайн-чэкаў, а таксама хто будзе адказваць, калі анлайн-чэкі ў наяўнасці прызнаюць несапраўднымі. Мы пасылалі запыты ў дзяржорганы, але выразных адказаў да гэтага часу не атрымалі. Акрамя таго, форум будзе актуальным на фоне таго, што Міністэрства па падатках і зборах вывучае розныя меркаванні аб увядзенні патэнтаў і працы па спрошчанай сістэме, пра што мы неаднаразова казалі", — адзначыў Шумчанка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239