Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/31/971041_889977/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:25
31.08.2018 16:39 Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Кабзона

Мінск, 31 жніўня. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР дэпутата Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Іосіфа Кабзона.

"У памяці мільёнаў людзей ён назаўжды застанецца сімвалам эпохі, моцнай асобай і чалавекам з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Пайшоў вялікі артыст, але яго майстэрства, талент і дзіўны голас будуць жыць у бессмяротнай музычнай спадчыне", — гаворыцца ў спачуванні.

Лукашэнка адзначыў, што светлая памяць пра Іосіфа Кабзона захаваецца ў сэрцах беларусаў.

Савецкі і расійскі спявак і грамадскі дзеяч Іосіф Кабзон памёр 30 жніўня ў Маскве на 81-м годзе жыцця.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН