Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/05/971581_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:45
05.09.2018 14:53 Грамадства

Паўла Севярынца павезлі на сустрэчу з міліцэйскім начальствам

Мінск, 5 верасня. Сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Паўла Севярынца павезлі на сустрэчу ў міліцэйскім начальствам.

Як паведаміў БелаПАН сам Севярынец, 5 верасня каля 14.00 да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі. "На ўваходзе ў Курапаты мяне ўзялі "пад белыя ручкі" і павезлі на нейкую размову з начальствам", — распавёў палітык.

Паводле інфармацыі жонкі Севярынца, яго павезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Мінаблвыканкама.

Севярынец з`яўляецца адным з арганізатараў акцый пратэсту супраць працы рэстарана "Паедзем паядзім", якія з 31 мая штодня праводзяцца каля ўваходу на тэрыторыю ўстановы.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239