Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/05/971591_12345/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:02
05.09.2018 15:37 Грамадства

Карэспандэнт "Белсата" Вольга Чайчыц атрымала чарговы штраф у 1.225 рублёў

Мінск, 5 верасня. Карэспандэнт тэлеканала "Белсат" Вольга Чайчыц аштрафаваная на 1.225 рублёў за сюжэт пра пратэсты жыхароў аднаго з мікрараёнаў у Смалявічах супраць закрыцця крамы. Такое рашэнне прыняў 5 верасня суд у Смалявічах (Мінская вобласць).

"Суддзя Аляксандр Казлоўскі сказаў, што лічыць мае паказанні, якія даказваюць маю невінаватасць, хлуснёй, — напісала Чайчыц на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". — Я там артыкулы Канстытуцыі і закона называла, якія дазваляюць мне збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Прэзумпцыя вінаватасці".

Гэты штраф стаў для Чайчыц сёлета дзявятым, сума штрафаў складае 8.452 рублі (каля 4.200 долараў).

Паводле дадзеных тэлеканала "Белсат", з пачатку года журналісты, якія з ім супрацоўнічаюць, атрымалі штрафы на агульную суму каля 30 тысяч долараў у эквіваленце.

Спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал "Белсат" вяшчае на Беларусь з 10 снежня 2007 года. Ён створаны як структурнае падраздзяленне Польскага тэлебачання, рэдакцыя "Белсата" размяшчаецца ў Варшаве.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239