Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/08/972030_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 16:19
08.09.2018 12:00 Грамадства, Спорт

Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на фізкультурна-спартовае свята ў межах Дня горада Мінска

Мінск, 8 верасня. Аляксандр Лукашэнка на лыжаролерах прыбыў на фізкультурна-спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня горада Мінска. Мерапрыемства праходзіць на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, услед за Лукашэнкам на роліках прыехаў яго малодшы сын Мікалай. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка ў складзе каманды Нацыянальнага алімпійскага камітэта будзе ўдзельнічаць у эстафетных гонках на лыжаролерах і ролікавых каньках, якія пройдуць сярод каманд органаў дзяржкіравання і ВНУ.

Мінск у гэтыя выхадныя адзначае Дзень горада — 951 год з моманту свайго заснавання. 8 і 9 верасня ва ўсіх раёнах сталіцы пройдзе ў агульнай складанасці больш за 100 святочных мерапрыемстваў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239