Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/11/by_media_kulink-lipay_vid/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 23:15
11.09.2018 09:30 Відэа, Грамадства

Андрэй Курэйчык: Сыход Кулінковіча і Ліпая — гэта велізарная страта

Вечар памяці лідара гурту "Нейра Дзюбель" Аляксандра Кулінковіча прайшоў 10 верасня ў мінскім кінатэатры velcom cinema (ГЦ Dana Mall). Кулінковіч пайшоў з жыцця 4 жніўня ва ўзросце 46 гадоў. На вечары былі паказаны фрагменты з яго кінаработ, у тым ліку трагікамедыі "ГараШ", дзе Кулінковіч сыграў галоўную ролю, унікальныя фатаграфіі са здымак, сваімі ўспамінамі падзяліліся калегі, сябры, родныя і блізкія Аляксандра.

Узгадвалі ў гэты вечар і Алеся Ліпая — стваральніка і кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, які заўчасна пайшоў з жыцця 23 жніўня ва ўзросце 52 гадоў.

Арганізатар вечара рэжысёр і сцэнарыст Андрэй Курэйчык: "Саша Кулінковіч — гэта эпоха беларускай рок-музыкі, гэта чалавек, які стварыў абсалютна непаўторны стыль і які быў бліскучым кінаакцёрам.

Алесь Ліпай — гэта не проста мой сябар, таварыш і паплечнік. Як мне здаецца, гэта глыба беларускай журналістыкі, чалавек, які шмат у чым вызначыў стандарты інфармацыйнай журналістыкі Беларусі, і чалавек, які да апошняга бараніў гэтыя стандарты і свабоду слова ў нашай краіне. Гэта велізарная страта, асабліва ва ўмовах, калі рэальна адбываецца велізарны націск на незалежныя СМІ. Мы ведаем пра "справу БелТА" — жахлівую абсалютна, варварскую, і мы ведаем, што Алесь да апошняга абараняў сваіх журналістаў, і не толькі сваіх, а ўсіх тых, хто зведаў абсалютна вар'яцкі наезд".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН