Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/12/by_media_uchenija_vid/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 15:49
12.09.2018 13:18 Відэа, Улада

Генерал-маёр Жук: Войскі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання справіліся з пастаўленымі на вучэннях задачамі

Войскі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (ПЗАК) Узброеных сіл Беларусі справіліся з задачамі, якія былі пастаўлены перад імі ў рамках камандна-штабных вучэнняў, заявіў 11 верасня на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Барысаве (Мінская вобласць) камандуючы ПЗАК Андрэй Жук.

Паводле яго слоў, у перадапошні дзень вучэнняў войскі ПЗАК "адпрацоўвалі практычныя пытанні вядзення абарончага бою". Ад войскаў аператыўнага камандавання ў адпрацоўцы эпізоду вучэнняў былі задзейнічаны "механізаваныя і танкавыя падраздзяленні, падраздзяленні СПА, артылерысты".

"Як камандуючы магу ацаніць, што войскі камандавання з тымі задачамі, якія былі пастаўлены перад намі, справіліся, — сказаў генерал-маёр Жук. — На гэтых вучэннях акрамя непасрэдна вядзення баявых дзеянняў вялікае значэнне надаецца пытанням усебаковага забеспячэння — тэхнічнага, тылавога, медыцынскага. Вырашаюцца задачы эвакуацыі параненых, эвакуацыі і аднаўлення тэхнікі".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН