Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/972762_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 16:41
14.09.2018 11:55 Палітыка

Левапатрыятычныя сілы Беларусі звярнуліся да Лукашэнкі і Пуціна па пытанні далучэння ДНР і ЛНР да Саюзнай дзяржавы

Мінск, 14 верасня. Левапатрыятычныя сілы Беларусі заклікалі Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна прыняць у склад Саюзнай дзяржавы самаабвешчаныя ДНР і ЛНР. Адпаведны зварот падрыхтаваў каардынацыйны савет левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства", паведамляе сайт "Мацярык".

Дадзены зварот падтрымалі ўдзельнікі вечарыны памяці Аляксандра Захарчанкі (загінулы 31 жніўня кіраўнік ДНР. — БелаПАН.), які прайшоў у Мінску. Пры гэтым не ўдакладняецца, дзе праходзіла сустрэча і колькі чалавек узялі ў ёй удзел. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі прадстаўнік Інстытута краін СНД (расійскі аналітычны цэнтр, звязаны з расійскімі ўладамі. — БелаПАН.) Мікалай Сяргееў, старшыня рэспубліканскай рады "Руху за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць" Валерый Драко, сакратар каардынацыйнага савета левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства" Генрых Сіманоўскі.

Кіраўнікі Беларусі і Расіі заклікаюць, "грунтуючыся на нормах міжнароднага права", забяспечыць прызнанне ДНР І ЛНР, а таксама ініцыяваць працэс далучэння самаабвешчаных рэспублік да Саюзнай дзяржавы.

"Гэты працэс павінен стаць каталізатарам далейшай інтэграцыі былых савецкіх рэспублік, што будзе спрыяць іх эканамічнаму развіццю і мірнаму суіснаванню, — гаворыцца ў звароце. — Гістарычны вопыт неаднаразова пацвярджаў: росквіт нашых народаў, перш за ўсё братніх усходнеславянскіх, — у іх адзінстве".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН