Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/972797_880022/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 16:13
14.09.2018 14:28 Палітыка, Эканоміка

На наступным тыдні запланаваная сустрэча Румаса і Мядзведзева

Мінск, 14 верасня. З ініцыятывы беларускага боку 14 верасня адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. "Асноўная ўвага была нададзеная парадку дня сустрэчы, якая запланаваная на наступным тыдні. Бакі выказалі гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу", — гаворыцца ў паведамленні.

Румас таксама павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння. Беларускі прэм'ер пажадаў расійскаму калегу "моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў".

Нагадаем, 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы папярэдне дамовіліся аб сустрэчы 21 верасня ў пашыраным складзе з удзелам членаў урадаў. Плануецца, што ў перамовах возьмуць удзел прэм'ер-міністры дзвюх краін, віцэ-прэм'еры, якія адказваюць за нафтагазавы комплекс і сельскую гаспадарку, міністры фінансаў.

Падчас папярэдняй тэлефоннай размовы з Мядзведзевым, 3 верасня, Румас паведаміў: "У нас вельмі шырокі парадак дня тых пытанняў, якія б мы хацелі абмеркаваць і, галоўнае, паставіць кропку, а не шматкроп'е ў гэтых пытаннях".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН