Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/972828_445566/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 16:18
14.09.2018 17:13 Палітыка

Лукашэнка і Мірзіёеў працягнулі перамовы ў нефармальных умовах у загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта Узбекістана

Мінск, 14 верасня. Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Шаўката Мірзіёева працягнуліся сёння ў нефармальных умовах у загараднай рэзідэнцыі прэзідэнта Узбекістана.

Мірзіёеў запрасіў Лукашэнку ў госці ў сваю загарадную рэзідэнцыю ў знак асаблівай павагі і сяброўства, перадае тэлеканал "Беларусь 1".

У нефармальнай атмасферы на свежым паветры, а пасля і за працоўным сняданкам кіраўнікі дзяржаў гутарылі больш як тры гадзіны.

Лукашэнка першым з замежных лідараў наведаў асабістую загарадную рэзідэнцыю прэзідэнта Узбекістана. Паводле інфармацыі журналістаў, раней Шаўкат Мірзіёеў не запрашаў у "Кайнарсай" кіраўнікоў дзяржаў.

Лукашэнка прыбыў ва Узбекістан з афіцыйным візітам 12 верасня. Падпісаныя 19 дакументаў па прыярытэтных напрамках партнёрства. На сумесным бізнес-форуме, які прайшоў 12 верасня, заключаныя новыя кантракты і пагадненні больш як на 230 млн долараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН