Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/972831_445502/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2018 22:46
14.09.2018 17:29 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння і пажадаў здзяйснення ўсіх планаў і пачынанняў

Мінск, 14 верасня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўрада Расійскай Федэрацыі, старшыню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

"Вашы несумнеўны арганізатарскі талент, велізарны досвед дзяржаўнага кіравання і стратэгічнае мысленне спрыяюць эфектыўнаму вырашэнню актуальных пытанняў развіцця Расійскай Федэрацыі і павышэнню яе аўтарытэту ў сусветнай супольнасці. Перакананы, што Вы будзеце і далей паслядоўна садзейнічаць умацаванню і пашырэнню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей, актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Мядзведзеву "ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў, добрага здароўя, шчасця і дабрабыту".

Мядзведзева з днём нараджэння таксама павіншаваў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Ён пажадаў расійскаму калегу "моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў".

14 верасня Дзмітрыю Мядзведзеву споўнілася 53 гады.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН