Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/972851_972852/
Дата раздрукоўкі: 22.09.2018 15:49
14.09.2018 19:24 Эканоміка, Грамадства

ІП і юрыдычныя асобы змогуць атрымаць права на выкананне аўтаперавозак пасажыраў без конкурсу да 30 чэрвеня 2019 года

Мінск, 14 верасня. Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы змогуць атрымаць права на выкананне аўтаперавозак пасажыраў без конкурсу да 30 чэрвеня 2019 года. Гэта прадугледжана праектам указа, які распрацаваны Міністэрствам транспарту і камунікацый "у мэтах далейшай лібералізацыі рынку транспартных паслуг і развіцця міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах".

"Прапаноўваецца ўстанавіць, што права выканання міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах прадастаўляецца да 30 чэрвеня 2019 года без правядзення конкурсу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках", — паведамляе Мінтранс на сваім сайце.

Праект указа прайшоў грамадскае абмеркаванне на афіцыйным сайце Мінтранса, ухвалены на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінтрансе, узгоднены Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Пасля ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі плануецца накіраваць праект указа ва ўрад.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН