Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/14/eu_972784_789652/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2018 17:06
14.09.2018 13:32 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка абмеркаваў у Польшчы пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва

Мінск, 14 верасня. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 12—13 верасня наведаў Варшаву і ўзяў удзел у беларуска-польскіх кансультацыях паміж МЗС.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, польскі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Барташ Ціхоцкі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, а таксама беларуска-еўрапейскія адносіны.

13 верасня ў Польскім інстытуце міжнародных спраў Краўчанка правёў сустрэчу з групай польскіх аналітыкаў і аглядальнікаў, якія спецыялізуюцца на ўсходніх даследаваннях. Былі абмеркаваныя пытанні ролі і месца Беларусі ў сучаснай сістэме міжнароднай бяспекі.

У гэты ж дзень Краўчанка сустрэўся з дэпутатамі польскага сейма, якія ўваходзяць у групу па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі, і абмеркаваў пытанні беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх адносін.

Падчас знаходжання ў Варшаве Краўчанка наведаў таксама Нацыянальны архіў новых дакументаў і Варшаўскую фондавую біржу.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН