Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/17/973084_877402/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:10
17.09.2018 22:01 Эканоміка

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені—жніўні знізілася на 5,5%

Мінск, 17 верасня. У студзені—жніўні 2018 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў наяўных цэнах склала 10,5 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 5,5% менш за ўзровень студзеня—жніўня 2017 года, паведаміў Белстат.

Пры гэтым у сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 9,4 млрд рублёў (на 6% менш).

На 1 верасня 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаныя з 98,4% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана зерня ў першапачаткова апрыходаванай вазе 5,2 млн тонаў пры сярэдняй ураджайнасці 26,4 цэнтнера з гектара.

У Беларусі працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў з траў 4 млн тон кармавых адзінак, што ў разліку на ўмоўную галаву грамадскага пагалоўя жывёлы складае 12,4 цэнтнера кармавых адзінак.

У гаспадарках усіх катэгорый выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1 млн 209,1 тыс. тон, або на 0,2% больш, чым за студзень—жнівень 2017 года, малака — 5 млн 8 тыс. тон ( на 0,5% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 1 млн 155,5 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем—жніўнем 2017 года павялічылася на 0,6%, малака выраблена 4 млн 794,4 тыс. тон, або на 1% больш, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года.

На 1 верасня 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, у тым ліку кароў — 1,4 млн.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239