Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/18/eu_973225_973226/
Дата раздрукоўкі: 14.10.2019 01:50
18.09.2018 15:25 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка хоча перанесці вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі ў Беларусь

Мінск, 18 верасня. Вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі трэба перанесці ў Беларусь. Пра гэта заявіў Аляксандра Лукашэнка 18 верасня пры прызначэнні Аляксея Самасуева паслом у Фінляндыі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

"У нас дрэнныя пазіцыі ў Фінляндыі, а краіна ж вельмі цікавая нам, — сказаў Лукашэнка. — І ёсць кірункі эканомікі абсалютна падобныя, асабліва дрэваапрацоўка. Нам трэба працаваць у тым кірунку, каб вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі перанесці на тэрыторыю Беларусі. Абавязкова ў гэтым кірунку трэба рухацца. Трэба працаваць на палітычнае збліжэнне. Але галоўнае, каб быў вынік у эканоміцы".

Лукашэнка пацікавіўся меркаваннем міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, ці справіцца з пастаўленымі задачамі новы пасол. Паводле інфармацыі прэс-службы, Макей заявіў: у яго ёсць упэўненасць, што праца па развіцці супрацоўніцтва з Фінляндыяй будзе палепшана, ахарактарызаваўшы дыпламата як вопытнага чалавека.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН