19.09.2018 12:05 Палітыка
У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне
Мінск, 19 верасня. У Мінску 19 верасня праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Як паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі, сустракаюцца падгрупы трохбаковай кантактнай групы.
Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут запланаванае пасяджэнне самой кантактнай групы.
Папярэдняя яе сустрэча ў Мінску прайшла 5 верасня. Па яе выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што дзякуючы перамір'ю, узгодненаму бакамі ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю і ў сувязі з пачаткам навучальнага года, удалося значна знізіць узровень парушэння рэжыму спынення агню.
"Таксама на працягу ўсяго лета назіралася скарачэнне ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Паводле папярэдніх дадзеных ААН, у жніўні іх колькасць зноў дасягнула аднаго з самых нізкіх узроўняў за ўвесь час канфлікту — двое забітых і шэсць параненых. Аднак, як я заўсёды адзначаю, нават адна ахвяра — гэта ўжо занадта шмат", — дадаў дыпламат.