Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/09/19/973376_973377/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:14
19.09.2018 15:17 Палітыка

У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па Украіне

Мінск, 19 верасня. У Мінску праходзіць сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэча ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна арганізавана ў закрытым для прэсы рэжыме. Ёй папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі.

Папярэдні раўнд перамоў адбыўся ў Мінску 5 верасня. Па выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што дзякуючы перамір'ю, узгодненаму бакамі ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю і ў сувязі з пачаткам навучальнага года, удалося значна знізіць узровень парушэння рэжыму спынення агню. "Таксама на працягу ўсяго лета назіралася скарачэнне ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Паводле папярэдніх дадзеных ААН, у жніўні іх колькасць зноў дасягнула аднаго з самых нізкіх узроўняў за ўвесь час канфлікту — двое забітых і шэсць параненых. Аднак, як я заўсёды адзначаю, нават адна ахвяра — гэта ўжо занадта шмат", — дадаў дыпламат.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН