02.10.2018 13:16 Палітыка
У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне
Мінск, 2 кастрычніка. У Мінску 2 кастрычніка праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.
Перамовы пачаліся з сустрэчы падгруп трохбаковай кантактнай групы. У другой палове дня чакаецца яе паседжанне.
Сустрэчы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.
Папярэднія перамовы ў Мінску адбыліся 19 верасня. Па іх выніках спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што ў працэсе ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны назіраецца прагрэс у аднаўленні мабільнай сувязі і водазабеспячэння. Падгрупа па бяспецы, паведаміў Сайдзік, працягнула абмеркаванне пытанняў захавання рэжыму спынення агню, развядзення сіл і сродкаў і размініравання. "Адзначыўшы, што ўсход Украіны стаў адной з найбольш замініраваных тэрыторый у свеце, каардынатар групы Эртугрул Апакан падкрэсліў важнасць так званага гуманітарнага размініравання і сістэмнага падыходу да яго", — сказаў дыпламат.