Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/02/975167_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 21:28
02.10.2018 17:13 Спорт

Румас прызначаны старшынёй аргкамітэта ІІ Еўрапейскіх гульняў

Мінск, 2 кастрычніка. Абноўлены склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Адпаведны ўказ 2 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Унесеныя карэкціроўкі звязаныя са зменамі ў складзе ўрада і кіраўніцтва рэспубліканскіх арганізацый", — адзначаецца ў рэлізе.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны прэм'ер-міністр Сяргей Румас, які паралельна ўзначальвае Беларускую федэрацыю футбола; яго намеснікамі — віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Таксама ў склад камітэта замест ранейшых кіраўнікоў увайшлі міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Дзмітрый Варанюк.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239