Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/03/975251_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 10:37
03.10.2018 09:28 Грамадства, Эканоміка

У Беларусі бяспошлінны ліміт на пасылкі з-за мяжы могуць павялічыць з 22 еўра да 200 долараў

Мінск, 3 кастрычніка. Ліміт бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях ў Беларусь можа быць павялічаны. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган у эфіры праграмы "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1".

"Ёсць прапанова павялічыць ліміт бяспошліннага ўвозу да 200 долараў і 31 кг. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены кіраўніку дзяржавы", — сказаў Шульган.

З 14 красавіка 2016 года ў Беларусі дзейнічае норма, згодна з якой адной асобе дазволена без выплаты мытных плацяжоў атрымаць маёмасць коштам не большым за 22 еўра і вагой да 10 кг за месяц. Пры перавышэнні ліміту неабходна плаціць 30% ад сумы перавышэння, а таксама дадаткова выплаціць мытны збор у памеры 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239