Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/03/975396_975397/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:34
03.10.2018 20:47 Палітыка, Грамадства

Севярынец адпраўлены ў ІЧУ да суда

Мінск, 3 кастрычніка. Затрыманы каля ўрочышча Курапаты сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец адпраўлены да суда ў ізалятар часовага ўтрымання, паведаміла вечарам 3 кастрычніка прэс-служба аргкамітэта. Яму ставіцца ў віну непадпарадкаванне міліцыі.

Палітыка затрымалі супрацоўнікі ДАІ пасля таго, як актывісты, якія пратэстуюць супраць рэстарана "Паедзем паядзім", не прапусцілі на яго тэрыторыю аўтамабіль.

15 верасня Севярынец выйшаў на волю пасля 10-сутачнага арышту па абвінавачанні ў закліку да ўдзелу 9 верасня ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах.

Акцыі супраць працы рэстарана праходзяць штодня з 31 мая.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН