Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/11/976396_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 00:00
11.10.2018 11:13 Грамадства

У Лунінцы патанула аднагадовае дзіця

Мінск, 11 кастрычніка. У Лунінцы (Брэсцкая вобласць) патанула аднагадовае дзіця, паведаміў Следчы камітэт.

Увечары 10 кастрычніка хлопчык гуляў у двары прыватнага дома, у гэты час яго бацька займаўся ўборкай аўтамабіля. Затым мужчына на некалькі хвілін зайшоў у дом, а выйшаўшы, знайшоў сына ў дэкаратыўнай сажалцы без прытомнасці.

Брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць дзіця, але выратаваць яго не ўдалося.

СК праводзіць праверку.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН