Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/11/976418_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 00:23
11.10.2018 13:22 Эканоміка, Фінансы

Расійскі рубель рэзка патаннеў на фоне падзення цэн на нафту

Мінск, 11 кастрычніка. 11 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
 
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0115 рубля (0,47%) і склаў 2,4738 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0029 рубля (0,14%) і склаў 2,1424 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0295 рубля (0,91%) і склаў 3,2122 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Кошт нафты падае, бараль маркі Brent таргуецца ў раёне 81,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,5895 рубля і склаў 66,7727 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН