Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/11/976426_976427/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 01:25
11.10.2018 14:19 Эканоміка

Беларусь і Кітай падпісалі два пагадненні па праектах будаўніцтва стадыёна і басейна ў Мінску

Мінск, 11 кастрычніка. Урады Беларусі і Кітая 10 кастрычніка падпісалі пагадненні па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі, паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

"На працягу 2018 года двухбаковыя адносіны і шматпланавае супрацоўніцтва нашых краін у сферы тэхніка-эканамічнай дапамогі мэтанакіравана развіваюцца. Гэтыя пагадненні замацавалі дамоўленасці, дасягнутыя падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў чэрвені гэтага года ў горадзе Цындаа па прыярытэтных праектах тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту", — падкрэслілі ў міністэрстве.

У чэрвені 2017 года міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства камерцыі Кітая паведаміў, што бакі падпісалі пагадненне шляхам абмену лістамі аб пачатку фінансавага абгрунтавання гэтых праектаў. Планавалася, што кітайскім бокам будзе выдзелена каля 180 млн долараў.

У чэрвені гэтага года быў падпісаны ўказ прэзідэнта аб падрыхтоўцы тэрыторый пад будаўніцтва стадыёна і басейна ў раёне вуліц Ванеева і Кальварыйскай.

8 жніўня на прэс-канферэнцыі старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый гарвыканкама Дзмітрый Гурыненка расказаў, што будаўніцтва гэтых аб'ектаў з удзелам кітайскіх інвестараў плануецца пачаць у другім паўгоддзі 2019 года. За 2018—2019 гады яны павінны падрыхтаваць тэрыторыю, забяспечыць інжынерна-транспартную інфраструктуру і распачаць будаўніцтва ў другім паўгоддзі 2019 года. "Заключана міжурадавае пагадненне, і кітайскі бок будзе праектаваць аб'екты па сваім меркаванні", — растлумачыў чыноўнік.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН