Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/11/976443_976444/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2018 01:07
11.10.2018 15:42 Грамадства

Пасольства Расіі адсочвае сітуацыю з расіянінам, затрыманым у Мінску па запыце Інтэрпола

Мінск, 11 кастрычніка. Пасольства Расіі адсочвае сітуацыю з расіянінам, затрыманым у Мінску па запыце Інтэрпола.

Грамадзянін Расіі, мужчына 1988 года нараджэння, які рухаўся транзітам праз Беларусь у РФ, быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск па запыце Інтэрпола, гаворыцца ў паведамленні ў "Твітэры" расійскага пасольства.

"Падтрымліваем кантакт з праваахоўнымі органамі Беларусі і сваякамі затрыманага, а таксама адсочваем сітуацыю з захаваннем правоў расійскага грамадзяніна і яго магчымай экстрадыцыяй у трэцюю краіну", — гаворыцца ў паведамленні.

9 кастрычніка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась паведаміў журналістам, што ў Беларусі затрыманы іншаземец, які адшукваецца Інтэрполам за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці, у тым ліку за забойства. "Ён будзе выдадзены адпаведным службам", — сказаў Зась.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН