Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/11/976447_976448/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2018 12:38
11.10.2018 15:52 Грамадства

У Мінску затрыманы былы супрацоўнік банка, які падазраецца ў крадзяжы 10 тысяч рублёў

Мінск, 11 кастрычніка. У Мінску затрыманы былы супрацоўнік аднаго са сталічных банкаў па падазрэнні ў крадзяжы 10 тысяч рублёў.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, падчас правядзення шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што былы банкаўскі супрацоўнік, маючы доступ да базы дадзеных, у якой захоўваліся нумары тэлефонаў кліентаў банка, у анлайн-рэжыме афармляў на іх крэдытныя дагаворы і ў наступным атрымліваў ад іх імя крэдыты. Атрыманыя грашовыя сродкі ён прайграваў у казіно.

Следчым камітэтам у дачыненні да былога супрацоўніка банка распачата справа па ч. 3 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі).

Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Фігурант затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН