Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/16/976964_102058/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 08:07
16.10.2018 11:51 Грамадства, Палітыка

Журналістка Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з "Белсатам", затрыманая ў Курапатах

Мінск, 16 кастрычніка. Журналістка Вольга Чайчыц, якая супрацоўнічае з польскім тэлеканалам "Белсат", 16 кастрычніка затрыманая міліцыяй ва ўрочышчы Курапаты.

"Мяне вязуць у Бараўлянскі РАУС за ўчарашні сюжэт", — паведаміла яна на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". Супрацоўнік міліцыі ў форме растлумачыў Чайчыц, што яе затрымліваюць на падставе артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

Тэлефоннай сувязі з Чайчыц зараз няма.

Раніцай 15 кастрычніка ў Курапатах пачаліся падрыхтоўчыя работы для ўстаноўкі памятнага знака, праект якога перамог у конкурсе Міністэрства культуры. У прыватнасці рабочыя пачалі капаць траншэю для адводу вады. Абаронцы Курапатаў перашкодзілі працы тэхнікі.

Сёння актывісты зноў сабраліся ва ўрочышчы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН