Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/10/19/977594_977595/
Дата раздрукоўкі: 19.05.2021 05:32
19.10.2018 19:53 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі спрошчаны парадак дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспарту

Мінск, 19 кастрычніка. Савет міністраў унёс карэктывы ў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з іх рэгістрацыяй. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 18 кастрычнiка 2018 года № 747.

Дакумент накіраваны на спрашчэнне парадку ажыццяўлення працэдур дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку транспартных сродкаў на падставе заяў грамадзян і юрыдычных асоб, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, даецца магчымасць зняцця з уліку транспартнага сродку ў любым рэгістрацыйным падраздзяленні незалежна ад месца рэгістрацыі. Скасаваны абавязак прадастаўлення для агляду транспартнага сродку пры рэгістрацыі транспартных сродкаў, якія не былі ў эксплуатацыі, год выпуску якіх супадае з бягучым або папярэднім каляндарным годам і рэалізаваных юрыдычнымі асобамі.

Акрамя таго, палажэннем прадугледжана забеспячэнне магчымасці аказання прадаўцом (лізінгадаўцам) паслугі па ажыццяўленні дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку перад перадачай яго пакупніку (лізінгаатрымальніку).

Таксама вызначаны парадак анулявання дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку.

Пастанова набывае моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239