Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/01/979435_700258/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 08:11
01.11.2018 14:38 Грамадства

Пры спробе ажыццявіць закладкі мефедрону затрыманы 32-гадовы мінчанін, меркавана экс-саўладальнік двух сталічных бараў

Мінск, 1 лістапада. Пры спробе ажыццявіць закладкі мефедрону затрыманы 32-гадовы мінчанін, меркавана саўладальнік двух сталічных бараў.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына быў затрыманы 28 кастрычніка на сталічным Смаргоўскім тракце. У яго быў знойдзены і канфіскаваны пакет, абгорнуты ізаляцыйнай стужкай, у якім знаходзілася парашкападобнае рэчыва белага колеру масай прыблізна 3 грамы. Падчас затрымання мужчына паспрабаваў яго выкінуць.

Пазней пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі ў раёне вуліцы Шчадрына — Смаргоўскага тракту было выяўлена 27 схованак-закладак з рэчывам белага колеру, з якіх 20 закладак масай прыблізна 3 г кожная і 7 — прыблізна 5 г. Паводле вынікаў хімічнай экспертызы ўстаноўлена, што парашкападобнае рэчыва белага колеру з крэмавым адценнем змяшчае ў складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва пара-метылэфедрон (мефедрон).

Пры правядзенні вобыску па месцы жыхарства затрыманага аператыўныя супрацоўнікі выявілі і канфіскавалі палімерныя пакеты, ізастужку, магніты, электронныя шалі. Паводле інфармацыі ГУУС, мужчына працаваў на інтэрнэт-краму па продажы наркатычных сродкаў, размешчаную ў Расіі.

Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманы — Улад Брыштэль, які ў розны час удзельнічаў у рэалізацыі такіх сталічных гастрапраектаў, як бар Stirlitz і рэстабар "Тише мыши".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239