Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/01/979442_979443/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 06:09
01.11.2018 14:50 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк: Да канца года інфляцыя захаваецца каля цяперашняга ўзроўню

Мінск, 1 лістапада. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, да канца 2018 года інфляцыя захаваецца каля цяперашняга ўзроўню, гаворыцца ў прэс-рэлізе па выніках праведзенага 1 лістапада пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка, удзельнікі якога разгледзелі вынікі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за дзевяць месяцаў года.

У студзені—верасні грашова-крэдытная палітыка была накіравана на падтрыманне макраэканамічнай збалансаванасці і стрымліванне інфляцыі, падкрэсліваюць у Нацбанку. Гадавы прырост спажывецкіх цэн у верасні 2018 года склаў 5,6% пры мэтавым параметры не вышэйшым за 6% па выніках года.

"Стрымліваючы ўплыў на інфляцыйныя працэсы ў Беларусі аказвала дынаміка грашовай прапановы. Адначасова яна спрыяла падтрыманню дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці з дапамогай росту банкаўскага крэдытавання суразмерна плацежаздольнаму попыту з боку юрыдычных і фізічных асоб", — растлумачылі ў Нацбанку.

Павелічэнне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн, што адбылося ў трэцім квартале, рэгулятар тлумачыць уплывам унутраных кан'юнктурных фактараў, а таксама фарміраваннем знешняга інфляцыйнага націску з боку краін — асноўных гандлёвых партнёраў.

"Нягледзячы на больш высокія тэмпы росту асноўных цэнавых індыкатараў, у цэлым траекторыя руху спажывецкіх цэн захоўваецца ў рамках прагнознага параметра", — лічыць праўленне Нацбанка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН