Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/01/979472_979473/
Дата раздрукоўкі: 29.03.2020 05:58
01.11.2018 17:26 Грамадства

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці 39 жыхарак Гродзенскай і Мінскай абласцей

Мінск, 1 лістапада. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 39 жыхарак Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці, у тым ліку работніцы сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый аховы здароўя, гандлю, абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных прадавец крамы гандлёва-вытворчай фірмы з горада Ліда Валянціна Клімава, ветэрынарны ўрач ААТ "Запольскае" Чэрвеньскага раёна Наталля Вахціна, урач Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы Тамара Лыч, маляр навукова-вытворчай арганізацыі з Мінска Алеся Філістовіч.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН