Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/02/979642_741258/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:30
02.11.2018 15:41 Грамадства

Ніводная з праваахоўных структур не пацвярджае свае адносіны да затрымання бізнесмена Ізраілевіча

Мінск, 2 лістапада. Ніводная з праваахоўных структур не пацвярджае свае адносіны да затрымання бізнесмена Аркадзя Ізраілевіча.

Пра тое, што Ізраілевіч затрыманы 30 кастрычніка паводле падазрэння ў спробе давання хабару для вырашэння "будаўнічых пытанняў", паведаміў са спасылкай на свае крыніцы сайт nn.by. У Следчым камітэце першапачаткова не пацвярджалі, але і не абвяргалі гэтую інфармацыю.

2 лістапада афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведаміла, што "ў вытворчасці Следчага камітэта крымінальныя справы ў дачыненні да Аркадзя Ізраілевіча ў гэты час адсутнічаюць". Ганчарова таксама напісала: "Кто ищет, тот всегда найдет: звонки агентств и розыск зрелищ. Но нет в СК дел, производств, где фигурант — Израилевич".

Афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Андрэй Яраш 1 лістапада заявіў БелаПАН, што яго ведамства бізнесмена не затрымлівала.

Начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Георгій Яўчар таксама не пацвердзіў затрыманне Ізраілевіча.

Бізнесмен стаў вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу "Паедзем паядзім", пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне. У верасні Ізраілевіч прайграў суд газеце "Новы час", якая апублікавала журналісцкае расследаванне на тэму будаўніцтва комплексу.

З 31 мая апазіцыя праводзіць ля ўваходу ў рэстаран акцыі пратэсту.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН