Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/04/979783_554786/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:26
04.11.2018 12:14 Эканоміка

Аляксандр Лукашэнка наведаў пасёлак Балбасава ў Аршанскім раёне

Мінск, 4 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада наведаў пасёлак Балбасава ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.

Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", у Балбасаве паводле даручэння кіраўніка дзяржавы праведзеная рэканструкцыя: адрамантаваныя аб'екты сацкультбыту, жылыя дамы, дарогі, пабудаваная станцыя абезжалезвання вады.

Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня падчас наведвання Аршанскага авіярамонтнага завода распарадзіўся да 7 лістапада завяршыць работы па добраўпарадкаванні Балбасава, надаць увагу стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры.

"Чаму я чапляюся за Барань і Балбасава — гэта шыкоўнае месца, найлепшага не прыдумаеш для жыцця. Чаму тут людзям не жыць? Яны будуць тут жыць, калі будзе праца. Працу трэба ім даць. Толькі наша бязладнасць не дазволіць загрузіць тут людзей", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён даручыў падаць яму план развіцця Балбасава паводле аналогіі з гарадскім пасёлкам Копысь.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239