Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/04/979795_800254/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:35
04.11.2018 14:43 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка лічыць, што ў падтрыманні парадку і развіцці населеных пунктаў павінны ўдзельнічаць мясцовыя жыхары

Мінск, 4 лістапада. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў падтрыманні парадку і развіцці населеных пунктаў павінны ўдзельнічаць мясцовыя жыхары. Пра гэта ён заявіў 4 лістапада, наведваючы гарадскі пасёлак Балбасава ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка азнаёміўся з добраўпарадкаваннем і сацыяльным развіццём Балбасава. Размаўляючы з мясцовымі жыхарамі, ён сказаў, што ў Беларусі паэтапна займаліся навядзеннем парадку ў краіне пачынаючы ад сталіцы і заканчваючы аграгарадкамі, аднак "некалькі ў баку засталіся невялікія пасёлкі кшталту Балбасава". "Чысціню, парадак мы навялі, але гэта давядзецца вам самім падтрымліваць", — адзначыў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць далейшага азелянення населенага пункта, развіцця паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэння найбольш камфортных умоў для жыцця людзей. Пасёлкі, як Балбасава ці Копысь, — гэта ўзор, паводле якога ў найбліжэйшыя некалькі гадоў прывядуць у парадак падобныя населеныя пункты па ўсёй краіне, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі кіраўнік заклікаў ўдзельнічаць у гэтым працэсе і саміх грамадзян у меру сіл і магчымасцяў. "Трэба варушыцца. Не варта спадзявацца толькі на дзяржаву. Яна сваю ролю адыграе, — сказаў Лукашэнка. — Там, дзе дзяржава павінна зрабіць, дзе вы не можаце, там з дзяржавы трэба патрабаваць".

Ён таксама падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам выключна рынкавага падыходу, і дзяржава працягне адыгрываць неабходную ролю ў развіцці тэрыторый — іх добраўпарадкаванні, стварэнні новых працоўных месцаў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239