Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/04/979805_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:07
04.11.2018 15:52 Палітыка

Лукашэнка: Мы свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём — гэта наша гісторыя, яе не перапішаш

Мінск, 4 лістапада. Аб гістарычным значэнні дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі адзначаюць як адзін з дзяржаўных святаў, Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці 4 лістапада.

"Мы гэтае свята Кастрычніцкай рэвалюцыі пакінулі выхадным днём. Вядома, гэта некалькі іншы падыход. Многія бачаць гэтую далёкую рэвалюцыю на адлегласці — прайшло больш за сотню гадоў. Але гэта наша гісторыя. Яе не перакрэсліш, яе не перапішаш. Той, хто спрабаваў, перапісваючы, кінуць камень у мінулае, атрымліваў гэты камень у сучаснасці", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"Мы пакінулі гэтае свята. Але, натуральна, час ідзе, і яго трэба было напоўніць нейкім іншым сэнсам", — дадаў ён.

Паводле яго слоў, да гэтага дня было прынятае даваць народу падарункі ў розных сферах. "Мы гэтую добрую традыцыю пакінулі", — падкрэсліў афіцыйны лідар.

Як заявіў Лукашэнка, "вышэй за сярэдні" паводле вынікаў стаў сельскагаспадарчы год, у прамысловасці ёсць пэўныя падарункі, у сацыяльнай сферы. У іх ліку, адзначыў ён, і знакавая будоўля ў Жыткавіцкім раёне, дзе на днях адкрыюць адноўлены мост цераз Прыпяць.

У сваю чаргу ў гарадскім пасёлку Балбасава і Аршанскім раёне ў цэлым, заявіў Лукашэнка, была разгорнутая адна з сацыяльных будоўляў, падчас якой асноўная ўвага была нададзеная добраўпарадкаванню. Паралельна рэалізуюцца меры па эканамічным развіцці гэтых тэрыторый, стварэнні новых працоўных месцаў.

"Сёе-тое зрабілі, і нямала. Усё астатняе — за вамі, і за гэта з вас будзе вельмі строгі запыт, — сказаў беларускі кіраўнік. — Многія з вашых дзяцей будуць жыць тут. Сацыяльная сфера — культура, спорт, школы. Але самае галоўнае — гэта працоўныя месцы".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239