Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979817_785669/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:32
05.11.2018 09:12 Спорт

БАТЭ датэрмінова стаў 15-кратным чэмпіёнам Беларусі па футболе

Мінск, 5 лістапада. Барысаўскі БАТЭ стаў 15-разовым чэмпіёнам Беларусі па футболе.

4 лістапада каманда Аляксея Багі выйграла дома ў гродзенскага "Нёмана" з лікам 1:0 (Бярозкін, 89) і за тры туры да фінішу стала недасягальнай для сапернікаў (у мінулым сезоне — у апошнім туры, два гады таму — за пяць тураў да канца).

Становішча каманд: БАТЭ — 69 ачкоў (27 гульняў; розніца мячоў 49-18), "Шахцёр" — 54 (26; 35-13), "Дынама" Мн — 54 (27; 33-17), "Віцебск" — 53 (27; 42-19), "Тарпеда-БелАЗ" — 50 (27; 32-16), "Дынама" Бр — 48 (27; 49-29), "Нёман" — 39 (27; 28-27), "Слуцк" — 36 (27; 26-31), "Гарадзея" — 28 (27; 28-32), "Мінск" — 27 (27; 31-36), "Іслач" — 27 (27; 16-34 ), "Гомель" — 26 (26; 14-30), "Смалявічы" — 21 (26; 18-34), "Тарпеда" — 21 (27; 17-36), "Прамень" — 21 (26; 21-38), "Дняпро" — 16 (27; 15-44).

БАТЭ — самы тытулаваны беларускі клуб. У чэмпіянаце каманда займала першае месца ў 1999, 2002 і 2006—2018 гадах. Цяперашняе чэмпіёнства каманда ўпершыню не зможа адсвяткаваць са старшынёй праўлення Анатолем Капскім, які памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця.

Сем разоў чэмпіёнам краіны станавілася мінскае "Дынама" (1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004), два разы — мазырская "Славія" (1996, 2000), па разе — магілёўскае "Дняпро" (1998), бабруйская "Белшына" (2001), "Гомель" (2003) і салігорскі "Шахцёр" (2005).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239