Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979853_555888/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 14:53
05.11.2018 10:59 Грамадства

У Ашмянскім раёне нецвярозы кіроўца стаў удзельнікам двух ДТЗ, у адным з якіх загінуў пешаход

Мінск, 5 лістапада. Ашмянскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Як паведамляе прэс-служба СК, 3 лістапада ў 6.40 на вуліцы Чырвонаармейская ў Ашмянах (Гродзенская вобласць) 30-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Фольксваген-Пасат" у стане алкагольнага ап'янення, не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар і здзейсніў наезд на 77-гадовую жанчыну. Ад атрыманых траўмаў пенсіянерка памерла ў бальніцы.

Паехаўшы з месца ДТЗ, прыблізна ў 7.20 на аўтадарозе Барысаў — Вілейка — Ашмяны, непадалёк ад вёскі Нарбуты, гэты ж кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем "Газель", за рулём якога знаходзіўся 27-гадовы жыхар Смаргонскага раёна. У выніку ДТЗ вадзіцель "Газелі" і яго пасажырка, 45-гадовая жыхарка Смаргоні, атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Пазней жанчыне запатрабавалася шпіталізацыя.

Узятыя падчас аглядаў месцаў здарэння сляды і аб'екты дазволілі ўсталяваць ўзаемасувязь двух ДТЗ.

Расследаванне крымінальнай справы праводзяць следчыя аддзела па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту УСК па Гродзенскай вобласці. Яны праводзяць допыты пацярпелых і сведак, прызначылі судова-медыцынскія, транспартна-трасалагічныя, аўтатэхнічную і іншыя экспертызы.

З санкцыі пракурора падазраваны заключаны пад варту.

Паводле вынікаў расследавання будзе дадзеная канчатковая прававая ацэнка абодвум ДТЗ.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239