Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979861_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:11
05.11.2018 13:27 Грамадства

У Мінску затрымалі трох падлеткаў паводле падазрэння ў распаўсюджванні наркотыкаў

Мінск, 5 лістапада. Затрыманых у Мінску трох падлеткаў падазраюць у распаўсюджванні наркотыкаў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, затрыманым ад 15 да 17 гадоў, двое з іх вучацца ў адной са сталічных школ, трэці сёлета паступіў у каледж.

"Вольны час праводзілі разам, гуляючы па раёне. Часта такія прагулкі суправаджаліся і ўжываннем наркотыкаў — у асноўным курылі марыхуану. У нейкі момант вырашылі і самі стаць закладчыкамі. Каму першаму ў галаву прыйшла ідэя стаць "мінёрамі", цяпер ніхто з іх не можа сказаць дакладна, але кожны запэўнівае, што не яму", — сказалі ў прэс-службе.

Мяркуецца, што атрыманы тавар фасавалі ў кватэры то ў аднаго, то ў другога школьнікаў. Менавіта ў іх падчас вобыску былі знойдзеныя шалі і ўпаковачны матэрыял. Расфасаваны наркотык падлеткі раскладвалі ў схованкі на тэрыторыі Мінскага раёна. Пры гэтым, паведамляе прэс-служба, "грошай, што яны паспелі зарабіць за сваю нядоўгую кар'еру ў наркабізнесе, ім хапіла толькі на куплю адных навушнікаў для айфона".

Пры затрыманні ў аднаго з іх у тайніку недалёка ад кватэры быў знойдзены скрутак з 22 грамамі нерасфасаванага альфа-PVP. Яшчэ прыблізна 300 грамаў розных наркотыкаў аператыўныя супрацоўнікі наркакантролю УУС Мінскага аблвыканкама канфіскавалі з закладак.

Зараз падлеткі арыштаваныя, у дачыненні да іх распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту), што прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальная адказнасць за гэтае злачынства надыходзіць з 14 гадоў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239