Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979862_778899/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:27
05.11.2018 13:11 Грамадства

Жыхарка Мінскага раёна атрымала цяжкія апёкі ў выніку выбуху ацяпляльнага катла

Мінск, 5 лістапада. Жыхарка вёскі Сёмкава Мінскага раёна атрымала цяжкія апёкі ў выніку выбуху самаробнага ацяпляльнага катла, паведамляе прэс-служба МНС.

Інфармацыя пра выбух ацяпляльнага катла ў прыватным жылым доме паступіла ратавальнікам ад дыспетчара хуткай дапамогі 3 лістапада ў 17.11. Hаботнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку, зафіксавалі выбух без наступнага гарэння.

Пацярпела гаспадыня дома, пенсіянерка. З-за выбуху ў цвёрдапаліўным катле саматужнай вытворчасці здарыўся выкід парапаветранай сумесі, у выніку чаго жанчына атрымала апёкі 46% цела.

Прычына здарэння высвятляецца. Версія — канструктыўны недахоп прылады.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239