Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979869_744125/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:12
05.11.2018 13:57 Эканоміка

Камітэт дзяржкантролю спыніў пастаўкі санкцыйнай прадукцыі ў Расію

Мінск, 5 лістапада. Аператыўнымі супрацоўнікамі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску спыненыя пастаўкі санкцыйнай прадукцыі ў Расію.

Як паведамляе прэс-служба КДК, пастаўкай санкцыйных прадукцыі на працягу двух гадоў займалася група жыхароў Расіі і Украіны. Незаконны даход склаў 300 тыс. рублёў.

У 2017—2018 гадах яны закуплялі ў Польшчы і ва Украіне плодаагароднінную прадукцыю, увозілі яе на тэрыторыю Беларусі для наступнай рэалізацыі ў Расіі. "Каб надаць бачнасць легальнасці сваёй дзейнасці, яны выкарыстоўвалі бухгалтарскія дакументы чатырох падкантрольных ілжэпрадпрымальніцкіх структур і некалькіх індывідуальных прадпрымальнікаў", — гаворыцца ў паведамленні.

У пачатку лістапада аператыўныя супрацоўнікі фінансавай міліцыі затрымалі дзве фуры з яблыкамі і таматамі (канфіскавана звыш 40 тон).

Распачатая справа на падставе ч. 3 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

Кіраваў нелегальным бізнесам 32-гадовы грамадзянін Украіны, ён затрыманы і заключаны пад варту.

Праводзяцца следчыя дзеянні. Падчас вобыскаў канфіскаваныя пярвічныя ўліковыя дакументы, пячаткі і штампы, а таксама носьбіты інфармацыі, якія сведчаць аб ажыццяўленні незаконнай дзейнасці.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239