Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/05/979972_979973/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 02:21
05.11.2018 20:17 Палітыка

Амерыканскі палітолаг Сокар пяты раз за апошнія два з паловай гады наведвае Беларусь

Мінск, 5 лістапада. 5—6 лістапада праходзіць візіт у Беларусь групы прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША, паведаміла прэс-служба МЗС.

У склад дэлегацыі ўваходзяць эксперт Цэнтра па аналізе еўрапейскай палітыкі Бэн Ходжэс, старшы дырэктар Цэнтра дыпламатыі і глабальных адносін імя Дж.Байдэна (віцэ-прэзідэнт ЗША ў 2009—2017 гадах) Майкл Карпентэр, эксперт аналітычнага цэнтра "Карпарацыя РЭНД" Брус Маклінтак, прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду Глен Ховард і старшы навуковы супрацоўнік гэтага фонду Уладзімір Сокар.

Праграма візіту ўключае сустрэчы аналітыкаў з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і ў Міністэрстве абароны, а таксама наведванне Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Парку высокіх тэхналогій, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

5 лістапада Ходжэс і Ховард усклалі кветкі да стэлы "Мінск — горад-герой".

На сустрэчы з Макеем бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-амерыканскіх адносін і перспектывы іх развіцця, сітуацыю ў еўрапейскім рэгіёне і магчымыя кірункі ўзаемадзеяння з аналітычнай супольнасцю ЗША.

Амерыканскія аналітыкі таксама прымуць удзел у арганізаваным экспертнай ініцыятывай "Мінскі дыялог" брыфінгу, прысвечаным беларуска-амерыканскім адносінам, на якім Ходжэс і Карпентэр выступяць у якасці галоўных дакладчыкаў, адзначаецца ў рэлізе.

73-гадовы ўраджэнец Румыніі Сокар наведвае Мінск пяты раз за апошнія два з паловай гады. Да гэтага ён прыязджаў у маі 2016-га, сакавіку 2017-га, красавіку і маі 2018-га.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239