Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980016_877412/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 17:58
06.11.2018 10:38 Грамадства

Пасольства Беларусі правярае інфармацыю аб суайчынніках, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Калугай

Мінск, 6 лістапада. Пасольства Беларусі правярае звесткі аб беларускіх грамадзянах, якія пацярпелі ў выніку ДТЗ у Калужскай вобласці.

"Пасольства Беларусі правярае інфармацыю аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ў выніку ДТЗ, што здарылася сёння прыблізна а пятай гадзіне раніцы на 86-м кіламетры на аўтадарозе М3 "Украіна" ў Бароўскім раёне Калужскай вобласці", — паведамляецца ў "Твітэры" пасольства Беларусі ў Маскве.

Паводле інфармацыі сайта kaluga24.tv, мікрааўтобус Citroen Jumper з'ехаў у кювет і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. У выніку аварыі загінулі тры чалавекі, шасцёра атрымалі траўмы. Згодна з адной з версій, вадзіцель мікрааўтобуса заснуў за рулём.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239